2014-09-24 12:07:22

Візіт Святога Айца на Філіпіны пад дэвізам: “Міласэрнасць і спачуванне”


RealAudioMP3 Стала вядома тэма пілігрымкі папы Францішка на Філіпіны 15-19 студзеня 2015 г. – “Міласэрнасць і спачуванне”. Яе абвясціў мясцовы епіскапат. Іерархі запрасілі вернікаў рыхтавацца да спаткання са Святым Айцом: на асабістым узроўні праз разважанне над яго словамі, а на грамадскім – праз апостальства з дапамогай сродкаў масавай камунікацыі. Размова ідзе не толькі пра тое, каб навучанне папы Францішка зрабіць прадметам рэфлексіі і малітвы, але каб рэалізаваць усё гэта на практыцы, паведамілі ў епіскапаце Філіпін. Менавіта СМІ і сацыяльныя сеткі могуць стаць магутным інструментам для здзяйснення спраў міласэрнасці, такіх як: наведванне зняволеных, хворых і састарэлых, дапамога бедным.







All the contents on this site are copyrighted ©.