2014-09-24 11:41:05

Ватыканскі кардынал пра візіт Пантыфіка ў Страсбург


RealAudioMP3 Папа заахвоціць еўрапарламентарыяў працаваць для агульнага дабра, бяспекі, салідарнасці і клопату пра бедных, перакананы кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Ён пракаментаваў запланаваны на 25 лістапада 2014 г. візіт Святога Айца ў Еўрапейскі парламент у Страсбургу. Папа, несумненна, скарыстаецца магчымасцю нагадаць пра хрысціянскія карані Еўропы, лічыць ватыканскі іерарх. Ён дадаў, што гэты першы кантакт Францішка з еўрапейскімі інстытутамі будзе мець месца ў вельмі цяжкі для сённяшняга свету час. Кардынал казаў пра гэта ў італьянскай Вічэнцы, дзе прымаў удзел у 47-м Кангрэсе па міжнародных пытаннях.







All the contents on this site are copyrighted ©.