2014-09-23 10:50:01

Францішак скіраваў віншаванні на святы яўрэйскага Новага года


RealAudioMP3 “Няхай Бог дазволіць нам супрацоўнічаць для спрыяння справядлівасці і міру. Сучасны свет вельмі патрэбуе гэтага”, - напісаў Святы Айцец у сваім віншаванні, адпраўленым 22 верасня 2014 г. галоўнаму рабіну Рыма Рыкарда дзі-Сэньі, на святы яўрэйскага Новага года - Рош Ха-Шана, Ём Кіпур і Сукот. Дасылаючы свае найлепшыя пажаданні яўрэйскай супольнасці Вечнага горада, Папа адзначыў, што просіць “благаслаўленне Усявышняга, каб гэтыя святочныя дні сталі крыніцай шчасця і магчымасцю для ўмацавання повязяў унутры сям’і і супольнасці”. Святкаванне яўрэйскага 5775-га Новага года – Рош ха-Шана – прыпадаюць сёлета на 25-26 верасня, Свята Паяднання – Ём Кіпур – на 4 кастрычніка, і Свята Кучак – Сукот – на 9-15 кастрычніка.







All the contents on this site are copyrighted ©.