У Ватыкане прайшла сустрэча з настаяцелем Брацтва св. Пія X
Прэфект Кангрэгацыі
Веравучэння і старшыня Папскай камісіі “Ecclesia Dei”, кардынал Герхард Людвіг Мюлер
сустрэўся 23 верасня 2014 г. з генеральным настаяцелем Брацтва св. Пія X, біскупам
Бернарам Фэле, каб абмеркаваць асобныя пытанні дактрынальнага і кананічнага зместу,
паведаміла Зала Друку Святога Пасаду. Размова працягвалася каля двух гадзін і прайшла
ў сядзібе Кангрэгацыі Веравучэння ў Ватыкане ў цёплай атмасферы. Падчас сустрэчы было
вырашана, што “будуць здзейснены намаганні, каб на працягу разумнага перыяду часу
былі пераадолены цяжкасці і асягнута поўнае адзінства”, - гаворыцца ў паведамленні
Святога Пасаду.
У цяперашні час адносіны паміж Брацтвам св. Пія X і Апостальскай
Сталіцай перажываюць цяжкасці, звязаныя з непрыняццем лефэбрыстамі “дактрынальнай
прэамбулы”, якая была ўхвалены Бэнэдыктам XVI і разглядаецца ў якасці папярэдняй умовы
для нармалізацыі кананічнага статусу духавенства, якое належыць да ўзгаданай групы.