2014-09-23 14:16:10

Святы Айцец: каб пачуць слова Божае, дастаткова проста разгарнуць Біблію


RealAudioMP3 Для таго, каб пачуць слова Божае, дастаткова проста разгарнуць Біблію і запытаць, што гэта слова азначае асабіста для мяне і майго жыцця, звярнуў увагу Пантыфік падчас сваёй гаміліі на ранішняй св. Імшы 23 верасня 2014 г. “Трэба слухаць вушамі і сэрцам”, - сказаў ён і дадаў, што Евангелле прамаўляе як да ўсіх, так і да кожнага. Папа заўважыў, што рэалізацыя слова Божага – справа не простая, тым не менш, жывучы паводле запаведзяў, трэба спадзявацца на дапамогу Бога. “Езус прымае ўсіх, у тым ліку і тых, хто прыходзіць, каб пачуць слова Божае, а затым здраджвае яго. Трэба ўзгадаць Юду. Гаворыць яму “сябар”, калі Юда яго здраджвае. Пан заўсёды сее сваё слова, і проста хоча адкрытага сэрца, здольнага пачуць яго, і добрай волі, каб яго рэалізаваць”, - адзначыў папа Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.