2014-09-22 13:37:11

Пантыфік падзякаваў Маці Божай за паспяховае падарожжа ў Албанію


RealAudioMP3 22 верасня 2014 г. каля 12.00 Святы Айцец Францішак адправіўся ў рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ падзякаваць Дзеве Марыі за яе заступніцтва ў яго падарожжы ў Албанію, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Як звычайна, Пантыфік спыніўся для ціхай малітвы ў капліцы Маці Божай “Salus Populi Romani” і ўсклаў каля абраза букет кветак, атрыманы ўчора ўвечары ў Албаніі падчас сустрэчы ў дабрачынным цэнтры “Бетанія”. Вернікі, якія прысутнічалі ў базыліцы, далучыліся да спеву “Salve Regina”. Каля 12.30 Папа вярнуўся ў Ватыкан.

Пантыфік наведаў Албанію 21 верасня 2014 г. Гэта быў яго першы “еўрапейскі” візіт за межы Італіі. Ён сустрэўся з палітычнымі і рэлігійнымі ўладамі краіны, узначаліў Эўхарыстыю на плошчы Маці Тэрэзы ў цэнтры Тыраны. Адбыліся спатканні Францішка з мясцовым духавенствам, лідэрамі і прадстаўнікамі асноўных рэлігій і веравызнанняў краіны, валанцёрамі, моладдзю і дзецьмі.







All the contents on this site are copyrighted ©.