2014-09-21 11:26:00

Францішак пачаў падарожжа ў Албанію


RealAudioMP3 21 верасня 2014 г. пачалося Апостальскае падарожжа папы Францішка ў Албанію. Яно працягнецца толькі адзін дзень, але будзе насычана важнымі падзеямі і сустрэчамі, пра што сказаў сам Пантыфік на борце самалёта, звяртаючыся да журналістаў, якія суправаджалі яго падчас пералёту з Рыма ў Тырану. Папа падкрэсліў, што Албанія, гэта краіна, якая шмат пакутавала, але сёння ўяўляе сабой прыклад мірнага суіснавання паміж прадстаўнікамі розных рэлігій. “Гэта добры знак для свету!”, - адзначыў ён. Пералёт Святога Айца заняў каля паўтары гадзіны. Пераадолеўшы 611 км, у 9.00 ён прызямліўся ў міжнародным аэрапорце імя Маці Тэрэзы ў Тыране. Тут Папу сустракалі прэм’ер-міністр краіны Эдзі Рама, прадстаўнікі дзяржаўных і рэлігійных уладаў, а таксама шматлікія вернікі. Пасля кароткага прывітання Святы Айцец накіраваўся ў Прэзідэнцкі палац, каб прыняць удзел у сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Буярам Нішані, членамі дыпламатычнага корпуса і мясцовымі палітыкамі.

Па дарозе картэж Пантыфіка віталі тысячы вернікаў. Вуліцы горада былі ўпрыгожаны албанскімі і ватыканскімі сцягамі, партрэтамі святароў, законнікаў і законніц, якія аддалі жыццё за веру ў перыяд пераследу камуністычнымі ўладамі краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.