2014-09-21 13:01:32

Папа распавёў албанскай моладзі, як будаваць лепшую будучыню для сваёй краіны


RealAudioMP3 Папа Францішак распавёў албанскай моладзі, якім чынам будуецца лепшая будучыня для сябе і для ўласнай краіны. Перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы Маці Тэрэзы ў Тыране 21 верасня 2014 г. Пантыфік заклікаў будаваць сваё жыццё на Езусе Хрысце, які “заўсёды застаецца верным, нават калі нам самім не хапае вернасці”. “Дарагая моладзь, вы – новае пакаленне Албаніі. З евангельскай сілай і па прыкладзе вашых продкаў і мучанікаў, будзьце здольнымі сказаць “не” язычніцкаму пакланненню перад грашыма, фальшывай індывідуалістычнай свабодзе, залежнасцям і насіллю, і сказаць “так” – культуры сустрэчы і салідарнасці, прыгажосці, неадлучнай ад дабра і праўды, жыццю, якое пражываецца ад усёй душы, і вернасцю нават у малым. Так вы пабудуеце лепшую Албанію і лепшы свет!”, - сказаў папа Францішак.

Святы Айцец даверыў апецы Найсвяцейшай Панны Марыі ўвесь албанскі народ, асабліва сем’і, дзяцей і пажылых людзей.








All the contents on this site are copyrighted ©.