Пагроза самадастатковасці
і клерыкалізма ў Касцёле вынікае з страху перад душпастырскімі патрэбамі і запытамі
сённяшняга чалавека, лічыць Святы Айцец. Ён сустрэўся 19 верасня 2014 г. у Ватыкане
удзельнікамі міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай душпастырскаму праекту “Evangelii
Gaudium”. Існуе рызыка, што “мы закрыемся ў сабе ў пазіцыі страху і абароны”, звярнуў
увагу Папа і дадаў, што “тут узнікае спакуса, абмежаваць веру да правілаў і інструкцый,
як гэта рабілі кніжнікі і фарысеі ў часы Езуса”. У той жа час, сённяшні свет поўны
людзей стомленых, якія чакаюць дапамогі і ўвагі з боку Касцёла, чыім абавязкам з’яўляецца
дзяленне з імі досведам веры, - сказаў Пантыфік у ватыканскай Зале Паўла VI. На думку
Святога Айца, можа скласціся сітуацыя, калі мы – як Касцёл – будзем лічыць сябе ўпарадкаванымі
і стабільнымі, а народ будзе адчуваць голад і смагу Бога. Ён паўтарыў сваю думку аб
Касцёле, як “палявым шпіталі”.
Пантыфік звярнуў таксама ўвагу на спакусу “імітаванай
евангелізацыі”. “Давайце не будзем ісці дарогай сірэн, якія заклікаюць, каб з душпастырства
ўчыніць канвульсіўную серыю ініцыятыў, не ўнікаючы ў сутнасць евангелізацыі”, - запрасіў
Францішак. На яго думку, часам мы больш клапоцімся аб памнажэнні абавязкаў, чым пра
адкрытасць для іншых і іх адносіны з Богам.
У канцы Папа сказаў пра неабходнасць
цярпення і настойлівасці. Касцёл не мае “чароўнай палачкі” для вырашэння ўсіх праблем,
але ў яго ёсць вера ў Пана і малітва. “Давайце рабіць дабро, не чакаючы зваротных
жэстаў. (...) Словы без сведчання не лічацца, не служаць ніякай мэце”, - падкрэсліў
Пантыфік.