2014-09-20 13:36:06

Францішак размаўляў з Прэзідэнтам Латвіі пра Украіну


RealAudioMP3 20 верасня 2014 г. Папа прыняў на аўдыенцыі Андрыса Берзіньша, Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі. Пасля спаткання з Пантыфікам таксама адбылася размова палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Спатканні прайшлі ў атмасферы сардэчнасці, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, былі падкрэслены самыя добрыя адносіны, якія існуюць паміж Латвіяй і Апостальскай Сталіцай, а таксама пазітыўны ўклад Каталіцкага Касцёла ў грамадства, асабліва ў адукацыйнай і сацыяльнай галінах. Гаворка ішла таксама пра некаторыя аспекты жыцця ў Латвіі, а таксама пра міжнародныя пытанні, што ўяўляюць узаемную цікавасць, у кантэксце старшынства ў Савеце Еўрапейскага саюза, якое краіна прыме на сябе 1 студзеня 2015 г. Асаблівая ўвага была нададзена сітуацыі ва Украіне, у надзеі, што шляхам дыялогу будзе знойдзена палітычнае рашэнне, заснаванае на праве.







All the contents on this site are copyrighted ©.