2014-09-20 12:03:10

Святы Айцец наведае Неапаль


RealAudioMP3 Папа Францішак наведае ў сакавіку 2015 г. Неапаль. Аб гэтым паведаміў мясцовы арцыбіскуп, кардынал Крэшчэнца Сэпэ падчас цэлебрацыі ў неапальскай катэдры, звязанай з так званым цудам крыві св. Януарыя. Пантыфік пачне свой візіт у суботу, 21 сакавіка, з ускраін паўднёва-італьянскага горада, дзе ён хоча сустрэцца з прадстаўнікамі свету працы і культурнага жыцця. Пасля Францішак адправіцца ў архікатэдральны касцёл, каб памаліцца каля рэліквій св. Януарыя. Ён таксама сустрэнецца з мясцовым духавенствам. Абед Францішак правядзе са зняволенымі. Пасля гэтага запланаваныя сустрэчы з хворымі, моладдзю і вернікамі. У канцы візіту, Папа ўзначаліць урачыстую Эўхарыстыю.

Ідэя наведаць Неапаль у Францішка ўзнікла падчас яго візіту ў Казерту на поўдні Італіі ў канцы ліпеня 2014 г. Пацярпелы ад беднасці і злачыннасці горад мае голад Бога, пакутуе ад адсутнасці працы, сілы закону і новых перспектыў, адзначыў кардынал Сэпэ.







All the contents on this site are copyrighted ©.