2014-09-20 13:22:07

Пантыфік заснаваў камісію па рэформе сужэнскага працэсу


RealAudioMP3 27 жніўня 2014 г. Святы Айцец вырашыў заснаваць адмысловую камісію для вывучэння рэформы кананічнага працэсу, які тычыцца сужэнства. Аб гэтым стала вядома 20 верасня 2014 г. Новую структуру ўзначаліў дэкан Трыбуналу Рымскай Роты, арцыбіскуп Піа Віта Пінта. У яе склад увайшлі кіраўнікі і супрацоўнікі ватыканскіх дыкастэрый, праца якіх звязана з касцёльным заканадаўствам, у ліку якіх кардынал Франчэска Кокапальмерыё, старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў, а таксама вядомыя эксперты па Кананічным Праве. Праца Камісіі будзе наладжана ў бліжэйшы час і сканцэнтруецца на падрыхтоцы прапановы рэформы “сужэнскага працэсу”. Гаворка ідзе пра спробу спрасціць працэдуру, не парушаючы прынцыпу непарыўнасці сужэнства, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.