2014-09-19 09:54:52

Святы Айцец даверыў свой візіт у Албанію Маці Божай


RealAudioMP3 Папа Францішак наведаў рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ. 18 верасня 2014 г. у канцы дня Святы Айцец адправіўся туды ў прыватным парадку, каб маліцца ў цішыні перад абразом Маці Божай “Salus Populi Romani” напярэдадні свайго апостальскага візіту ў Албанію, як ён рабіў гэта падчас сваіх папярэдніх пілігрымак у іншыя краіны. Францішак усклаў да абраза “просты букет кветак”. Малітва ў базыліцы, якая ўжо была зачынена для вернікаў і турыстаў, працягвалася каля паўгадзіны, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду. Падарожжа Папы ў Албанію будзе доўжыцца ўсяго адзін дзень – 21 верасня 2014 г. Гэта будзе першы “еўрапейскі” візіт Пантыфіка за межы Італіі. Ён наведае Прэзідэнта краіны, сустрэнецца з прадстаўнікамі ўладаў, узначаліць св. Імшу на плошчы імя Маці Тэрэзы, спаткаецца з мясцовым епіскапатам, лідэрамі іншых рэлігій і канфесій, дзецьмі, правядзе малітву Нешпараў з духавенствам.







All the contents on this site are copyrighted ©.