2014-09-13 13:34:37

Пантыфік атрымаў у дар вайсковы фармуляр свайго дзядулі


RealAudioMP3 Папа Францішак атрымаў у дар вайсковы фармуляр свайго дзядулі, Джавані Берголіа – удзельніка І Сусветнай вайны. Нечаканы падарунак Пантыфіку быў уручаны прадстаўнікамі Міністэрства абароны Італіі пасля Эўхарыстыі на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса ў Рэдзіпульі, пабудаванага ў памяць аб ахвярах канфлікта 100-гадовай даўніны. Недалёка ад гэтага месца, каля мяжы са Славеніяй, 30-гадовы выхадзец з П'емонта, Джавані Берголіа, служыў у якасці шэраговага салдата ў адным з італьянскіх пехотных батальёнаў. “Прымі гэты дар, як знак намаганняў нашых вайскоўцаў на карысць пемамены гісторыі: з гісторыі вайны ў гісторыю міра”, - сказаў падчас уручэння фармуляра вайсковы ардынарыі ў Італіі, арцыбіскуп Санта Марчана.

У тагачаснай “бессэнсоўнай бойні” дзядуля папы Францішка страціў шмат саслужыўцаў. 78-й пехотны полк, у якім ён прахадзіў службу з 1916 г., згубіў 882 чалавека забітымі, 1573 – зніклымі без вестак і 3846 – параненымі. Джаванні Берголіа выжыў, а пасля вайны атрымаў грашовую ўзнагароду ў 200 лір. Успамінамі пра драму І Сусветнай вайны ён часта дзяліўся са сваімі ўнукамі, сярод якіх быў і будучы Пантыфік.

Пасля малітвы за мір, напрыканцы літургіі, папа Францішак урычыў трынаццаці прысутным вайсковым ардынарыям лампады, якія будуць запалены ў розных дыяцэзіях, падчас набажэнстваў прымеркаваных да 100-годдзя з пачатку І Сусветнай вайны. Развітаўшыся з вернікамі, Святы Айцец вярнуўся ў Ватыкан.









All the contents on this site are copyrighted ©.