2014-09-13 15:07:33

Кардынал Паралін: варта ставіць у прыклад рэлігійную талерантнасць у Албаніі


RealAudioMP3 Папа прыбудзе ў Албанію, каб сказаць усім народам свету, што магчыма працаваць разам, адзначыў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, гаворачы пра бліжэйшае падарожжа Святога Айца, якое адбудзецца 21 верасня 2014 г. На думку высокага ватыканскага іерарха прыклад рэлігійнай талерантнасці, які сёння характарызуе Албанію, з’яўляецца актуальным у кантэксце міжнароднай сітуацыі, калі імя рэлігіі выкарыстоўваецца для апраўдання войнаў, прыносячых страшныя пакуты людзям. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё кардынал Паралін нагадаў, што айцы-заснавальнікі албанскай дзяржавы разлічвалі на магчымасць пабудовы шматрэлігійнай краіны і гісторыя пацвердзіла іх спадзяванні.

“Я думаю, што Папа хоча падкрэсліць менавіта гэты аспект, падчас свайго падарожжа: Албанія – краіна, якая шмат пакутавала ў нядаўнім мінулым, менавіта ад прыгнячэння рэлігійнай свабоды і пераследу рэлігіі ў імя атэістычнай ідэалогіі, сёння прадстае абноўленай, таксама ў сваіх структурах, у духу, якія яе натхняе, і перадусім у гэтай здольнасці: дапамагаць мірнаму суіснаванню ў межах краіны рэлігійным групам, якія спрыяюць праз сваю разнастайнасць, будаванню супольнага дабра Айчыны. Гэты вялікі прыклад Папа жадае падкрэсліць і спадзяюся, што ён будзе прыняты ў той складанай сітуацыі, якую перажываем сёння”, - сказаў пурпурат.

Кардынал Паралін адзначыў, што ў вялікай рэлігійнай мазаіцы Албаніі, у якую уваходзяць праваслаўныя вернікі, мусульмане-суніты і бекташы, католікі складаюць каля 15%. А адной з фундаменатьных характарыстык жыцця краіны з’яўляецца рэлігійная талерантнасць, якая, на яго думку, павінна заўсёды падкрэслівацца і ставіцца ў прыклад.








All the contents on this site are copyrighted ©.