2014-09-12 14:55:24

Францішак прыняў біскупаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга


RealAudioMP3 Супакой, сям’я і моладзь – гэтыя тры тэмы былі ў цэнтры паслання папы Францішка да біскупаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, якіх ён прыняў 12 верасня 2014 г. на аўдыенцыі, у рамках візіту “ad limina Apostolorum”. Асаблівую ўвагу Святы Айцец звярнуў на праблемы дзяцей і моладзі, прымушаных да ўдзелу у мясцовых войнах. Папа заклікаў душпастыраў рабіць усё магчымае, каб дапамагчы ім: ствараць месцы ў якіх будуць атрымліваць чалавечае, духоўнае і інтэлектуальнае выхаванне; вучыць крытычнаму мысленню і дапамагаць сталець у евангельскіх каштоўнасцях, што, на яго думку, з’яўляецца лепшым спосабам, каб перамагчы насілле, няроўнасць і этнічныя падзелы.

Францішак заклікаў біскупаў з Конга “няспынна працаваць на карысць трывалага і справядлівага міру” праз душпастырства “дыялога і прымірэння паміж рознымі сектарамі грамадства”, “падтрымліваючы працэс разбраення і спрыяючы супрацоўніцтву з іншымі рэлігіямі”. “Неабходна, – падкрэсліў Папа – каб Касцёл рабіў свой унёсак, пазбягаючы замяшчэння палітычных інстытутаў”.

Святы Айцец заклікаў біскупаў быць блізка з сем’ямі, жыццё якіх абцяжарана войнамі і беднасцю, эмігрантамі, місіянерамі і законнікамі. “Як пастыры вы пакліканы прапанаваць накірункі і рашэнні для спрыяння грамадству заснаванаму на павазе да годнасці чалавечай асобы”, - сказаў папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.