2014-09-12 14:32:17

Пантыфік наведае Турцыю напрыканцы лістапада


RealAudioMP3 Папа Францішак здзейсніць падарожжа ў Турэцкую Рэспубліку. “Апостальская Сталіца атрымала сёння афіцыйнае запрашэнне Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіп Эрдагана”, - расказаў журналістам кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён адзначыў, што падарожжа Святога Айца адбудзецца напрыканцы лістапада 2014 г., аднак, канкрэтныя даты візіту і яго праграма, яшчэ будуць удакладняцца. Пантыфік быў запрошаны наведаць гэту краіну таксама Экуменічным Патрыярхам Канстантынопаля Барталамеем І яшчэ 30 лістапада 2013 г. Апошнім Папам, які здзейсняў падарожжа ў Турцыю быў Бэнэдыкт XVI. Ён наведваў гэту краіну хутка пасля свайго абрання на пасад Біскупа Рыма: з 28 лістапада па 1 снежня 2006 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.