2014-09-10 11:57:32

Папа да арабамоўных пілігрымаў: зброе Касцёл адказвае малітвай


RealAudioMP3 На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 10 верасня 2014 г. папа Францішак асаблівым чынам прывітаў пілігрымаў з арабамоўных краін, галоўным чынам з Сірыі і ўсяго Блізкага Усходу. “Касцёл, па прыкладзе свайго Настаўніка, з’яўляецца настаўніцай міласэрнасці: з любоўю адказвае на нянавісць; перамагае насілле прабачэннем; адказвае зброе малітвай! Няхай Пан адплаціць вам за вашу вернасць, напоўніць вас адвагай у барацьбе супраць сілаў д’ябла і адкрые вочы аслепшых ад зла, каб як мага хутчэй убачылі святло праўды і пакаяліся з учыненых памылак”, - пажадаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.