2014-09-09 13:28:54

Ахвяраванні за папскія благаслаўленні на пергаменце – толькі на дапамогу бедным


RealAudioMP3 Права прымаць заказы на памятныя папскія благаслаўленні ў выглядзе пергаментных дыпломаў вернецца да выключнай кампетэнцыі Апостальскай элемазінарыі, а ахвяраванні, атрыманыя за іх, будуць ісці толькі на дабрачынныя мэты. Пра гэта гаворыцца ў лісце арцыбіскупа Конрада Краеўскага, элемазінарыя Святога Айца, да дырэктароў шматлікіх рымскіх крамаў, з якімі ажыцяўлялася супрацоўніцтва ў дадзенай сферы. Яшчэ ў сярэдзіне ХХ ст. многія кнігарні і ўстановы Рыма атрымалі дазвол на прыняцце заказаў на благаслаўленні, што было выклікана адсутнасцю фізічнай магчымасці Ватыкана задаволіць просьбы тысяч вернікаў з розных краін свету. Зараз, з распаўсюджваннем інтэрнэта і стварэннем сайту Апостальскай элемазінарыі www.elemosineria.va, праз які магчыма прымаць заказы, гэта праблема перастала быць актуальнай.

Арцыбіскуп Краеўскі нагадаў, што заданне Апостальскай элемазінарыі заключаецца ў “ажыцяўленні любові да бедных ад імя Вярхоўгага Пантыфіка” і менавіта ахвяраванні за благаслаўленні, з’яўляюцца адной з галоўных фінансавых крыніц для гэтага. “Магчымасць удзялення апостальскага благаслаўлення ў выглядзе дыпломаў” была ўведзена яшчэ папам Львом ХІІІ. Францішак надзяліў гэтай функцыяй таксама Апостальскіх нунцыеў.

Працэс упарадкавання сітуацыі у дадзенай сферы пачаўся ў 2010 г. З 1 студзеня 2015 г. ажыцяўленне дадзенай паслугі вернецца выключна да кампетэнцыі Апостальскай элемазінарыі, а выручаныя сродкі будуць накіроўвацца толькі на адну мэту – дабрачынную, гаворыцца ў лісце арцыбіскупа Краеўскага.










All the contents on this site are copyrighted ©.