2014-09-09 15:05:15

Апублікаваны спіс удзельнікаў ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў


RealAudioMP3 9 верасня 2014 г. быў апублікаваны спіс удзельнікаў ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў на тэму “Душпастырскія выклікі звязаныя з сям’ёй у канктэксце евангелізацыі”. Форум пройдзе ў Ватыкане 5-19 кастрычніка 2014 г. Паводле дакумента, распаўсюджанага Генеральным сакратарыятам Сінода, у яго працах будуць прымаць удзел 253 чалавека. Самую вялікую групу – больш за 190 удзельнікаў – складаюць сінадальныя айцы. Сярод іх 25 кіраўнікоў дыкастэрый Рымскай Курыі і 114 прадстаўнікоў біскупскіх Канферэнцыі: 36 – з Афрыкі, 24 – з Амерыкі, 18 – з Азіі, 4 – з Акіяніі і 32 – з Еўропы, сярод якіх арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Іншых удзельнікаў – 62. У іх склад уваходзяць 8 братэрскіх дэлегатаў: сярод якіх старшыня Аддзела знешніх цакроўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Іларыён. Усходнія Касцёлы будуць прадстаўлены 13-цю іерархамі.

У сесіі Сінода прымуць удзел таксама 14 сужэнскіх пар: 13 – у якасці слухачоў, без права прыняцця ўдзелу ў галасаваннях і адна пара – у якасці экспертаў. Сярод членаў прызначаных для ўдзелу ў форуме папам Францішкам – кс. Антоніа Спадара, вядомы ў Італіі эксперт у галіне сучасных СМІ, блогер і галоўны рэдактар езуіцкага часопіса “La Civiltà Cattolica”.

На працягу двух тыдняў, удзельнікі форума будуць абмяркоўваць працоўны дакумент ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў, які быў распаўсюджаны ў чэрвені 2014 г. Асамблея з’яўлецца толькі прамежкавым этапам у абмеркаванні праблемы душпастырскіх выклікаў звязаных з сям’ёй. Яго кульмінацыяй стане XIV Генеральны звычайны Сінод Біскупаў на тэму “Езус Хрыстус адкрывае таямніцу і пакліканне сям’і”, які пройдзе 4-25 кастрычніка 2015 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.