2014-09-06 12:54:59

Сінод Біскупаў просіць аб малітоўнай падтрымцы


RealAudioMP3 Нядзеля 28 верасня 2014 г. будзе прысвечана малітве ў інтэнцыі ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Генеральнага сакратарыяту Сінода, апублікаваным 6 верасня 2014 г. Акрамя таго, “мясцовыя Касцёлы, парафіяльныя супольнасці, Інстытуты кансэкраванага жыцця, асацыяцыі і рухі, запрашаюцца да малітвы падчас эўхарыстычных цэлебрацый і іншых набажэнстваў, на працягу дзён, якія будуць папярэднічаць сінадальным працам, і падчас іх”. ІІІ Надзвычайная сесія Сінода Біскупаў пройдзе 5-19 кастрычніка 2014 г. у Ватыкане. Яна будзе прысвечана душпастырскім выклікам, звязаным з сям’ёй у кантэксце евангелізацыі.

Сакратарыят Сінода Біскупа паведаміў, што у Рыме, малітвы ў інтэнцыі форума, будуць праходзіць штодзённа ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ, перад абразом Маці Божай “Апякункі рымскага народа”. “Вернікі могуць далучыцца да гэтай інтэнцыі ў асабістай малітве, асабліва ў сям’і”, - гаворыцца ў паведамленні і адначасова рэкамендуецца малітва на ружанцы. Адзначаецца таксама, што ў бліжэйшыя дні, пад рэдакцыяй Генеральнага сакратарыяту Сінода Біскупаў, будзе апублікаваны Дапаможнік на розных мовах, з тэкстам малітвы да Святой Сям’і за Сінод, складзенай папам Францішкам.








All the contents on this site are copyrighted ©.