2014-09-06 14:00:17

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі камерунскіх біскупаў


RealAudioMP3 Аб сведчанні і дыялогу, папрасіў папа Францішак камерунскіх біскупаў, якіх 6 верасня 2014 г. прыняў на аўдыенцыі ў рамках візіту “ad limina Apostolorum”. У сваім пасланні да іерархаў Пантыфік нагадаў пра шырокую мусульманскую прысутнасць у краіне, якая з’яўляецца заклікам да “адважнага і радаснага сведчання аб веры ва Уваскрослага Хрыста”. “Развіццё жыццёвага дыялогу з мусульманамі, у духу узаемнага даверу, сёння неабходна для падтрымання атмасферы мірнага суіснавання і недапушчэння пашырэння насілля, ахвярамі якога хрысціяне становяцца ў некаторых рэгіёнах кантынента”, напісаў Папа да біскупаў Камеруна. Святы Айцец заклікаў мясцовае духавенства да еднасці і супольнага пошуку адказаў на існуючыя выклікі, “пераўзыходзячы забабоны, асабліва этнічныя”.

Важным для іерархаў, паводле папы Францішка, з’яўляецца пастаяннае духоўнае выхаванне святароў, асабліва зараз, калі свет, спакушае ўладай, прэстыжам, грашыма. Сапраўднае “антысведчанне”, на яго думку, можа давацца нядбайным кіраваннем дабротамі, асабістым узбагачэннем і марнатраўствам, асабліва калі значная частка насельніцтва пакутуе ад недахопу самага неабходнага для жыцця.

Папа заклікаў камерунскіх біскупаў ставіць у цэнтр душпастырскай дзейнасці сем’і, асабліва, якія сустракаюцца з беднасцю, недахопам бяспекі і спакусай вяртання да дзедаўскіх практыкаў, несумяшчальных з хрысціянскай верай. Ён заклікаў да супрацоўніцтва з дзяржавай і нагадаў пра важнасць евангелізацыйнага аспекту ў сацыяльнай дзейнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.