Францішак: стварыць для моладзі асяродзе, спрыяючае ўсебаковаму развіццю
Падчас інаўгурацыі
ватыканскай адукацыйнай інтэрнэт-платформы “Scholas occurrentes” 4 верасня 2014 г.,
папа Францішак звярнуўся да ўдзельнікаў і кіраўнікоў гэтага праекту, сабраных у Зале
Паўла VI. Святы Айцец нагадаў пра важнасць спрыяння культуры сустрэчы паміж юнакамі
і дзяўчатамі з розных кантынетаў, чаму паклікана садзейнічаць новая ватыканская ініцыятыва.
“Няма ніякіх сумніваў, што свет знаходзіцца ў стане вайны! Мы павінны выхоўваць дзяцей
ў духу культуры сустрэчы, інтэграцыі, мастоў”, - сказаў Францішак. Дзяцей нельга пакінуць
у самоце: іх павінны атуліць цяплынёй і мудрым клопатам бацькі, выхавацелі, школьныя
настаўнікі, перакананы Пантыфік. Ён нагадаў пра пашырэнне культу грошай, насілля і
так званай “культуры адходаў”; падкрэсліў праблему “схаванай эўтаназіі”: маргіналізаванай
моладзі, пазбаўленай адукацыі, пажылых, беспрацоўных маладых людзей, колькасць якіх,
у развітых краінах, дасягнула 75%.
Францішак падкрэсліў важнасць умацавання
сувязяў: грамадскіх, сямейных і асабістых. На яго думку, неабходна захаванне па-сапраўднаму
чалавечага асяродзя, у якім для моладзі будуць створаны ўмовы для асабістага развіцця
і гарманічнай інтэграцыі ў грамадства. Гэта асяродзе, на думку Святога Айца, павінна
стаць сапраўдным месцам сустрэчы, у якім праўда, дабро і прыгажосць, будуць прабываць
у дасканалай гармоніі. “Калі дзеці гэтага не атрымаюць, ім застанецца толькі паўстаць
на шлях злачыннасці і залежнасцяў”, - сказаў Папа.