2014-09-04 15:44:35

Папа бачыць у ініцыятывах Шымона Перэса на карысць міру плён нядаўняй малітвы ў Ватыкане


RealAudioMP3 Папа Францішак з увагай выслухаў шматлікія прапановы Шымона Перэса на карысць міру і паабяцаў падтрымку з боку дыкастэрый Рымскай Курыі, не прымаючы, аднак, на сябе ніякіх асаблівых і асабістых абавязкаў, расказаў кс. Ламбардзі, каментуючы аўдыенцыю Святога Айца для былога ізральскага лідэра і яго прапанову аб стварэнні "Арганізацыі Аб’яднаных Рэлігій". Сустрэча прайшла ў Ватыкане 4 верасня 2014 г. Шымон Перэс папрасіў Папу аб ёй, каб распавесці аб дзейнасці, праектах і ініцыятывах на карысць супакою ў свеце, якімі займаецца пакінуўшы палітычную кар’еру, сказаў прадстаўнік Святога Пасаду. Паводле езуіта, аўдыенцыя была доўгай – каля 45 хвілін. Святы Айцец бачыць у гэтых новых ініцыятывах на карысць міру – плён малітвы аб супакоі, якая праходзіла ў Ватыкане пры ўдзеле Шымона Перэса і палестынскага лідэра Махмуда Абаса, адзначыў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.