2014-09-04 16:04:37

Адбудзецца сустрэча паміж прадстаўнікамі Святога Пасаду і брацтва св. Пія Х


RealAudioMP3 Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі пацвердзіў інфармацыю аб падрыхтоўцы сустрэчы паміж кардыналам Герхардам Людвігам Мюлерам, прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння і біскупам Бернарам Фэле, генеральным настаяцелем святарскага брацтва св. Пія Х. Паводле езуіта, канкрэтная дата гэтай сустрэчы не ўстаноўлена, але яна плануецца “у недалёкай будучыні”. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё ён расказаў, што 4 верасня 2014 г. у Ватыкане адбылося пасяджэнне Рады па эканамічных пытаннях Апостальскай Сталіцы, падчас якой абмяркоўваўся статут гэтага, нядаўна створанага Пантыфікам органа, а таксама іншыя пытанні звязаныя з яго працай, на карысць эканамічнай стабільнасці ўстаноў Святога Пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.