Святы Айцец да іракскіх хрысціян: Касцёл ганарыцца вамі
Папа Францішак запэўніў
у сваёй блізкасці іракскіх хрысціян, якія перажываюць драматычны перыяд пераследу
і насілля з боку тэрарыстычных груповак, захапіўшых значную частку краіны. 3 верасня
2014 г., звяртаючыся да арабамоўных вернікаў, перш за ўсё прыбыўшых на агульную аўдыенцыю
з Іраку, Пантыфік адзначыў, што Касцёл – гэта Маці, і як ўсе маці, ён суправаджае
сваіх дзяцей, патрабуючых дапамогі: ён “падымае сына, які ўпаў, вылечвае хворага,
шукае згубленага, абуджае заснуўшага, а таксама бароніць дзяцей безабаронных і якія
падвяргаюцца пераследу”. “Сёння я жадаю запэўніць вас – асабліва самых апошніх, гэта
значыць безабаронных і пераследаваных – у сваёй блізкасці: вы знаходзіцеся ў самым
сэрцы Касцёла”, - сказаў Папа. “Касцёл пакутуе разам з вамі і ганарыцца вамі, ён ганарыцца
такімі сынамі, як вы. Вы – яго цвярдыня, канкрэтнае і сапраўднае сведчанне яго паслання
аб збаўленні, прабачэнні і любові. Я абдымаю ўсіх вас, усіх. Няхай Пан вас благаслаўляе
і бароніць”, - пажадаў Святы Айцец.