2014-09-02 10:44:01

Нямецкі кардынал прывітаў абранне польскага палітыка кіраўніком Еўрасавета


RealAudioMP3 “Касцёл павінен будаваць масты прымірэння і быць носьбітам супакою”, нагадаў падчас успаміну 75-годдзя пачатку ІІ Сусветнай вайны старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі і Камісіі епіскапатаў краін Еўрапейскага Саюза кардынал Рэйнхард Маркс. Пурпурат прыняў удзел у мерапрыемствах, якія прайшлі 1 верасня 2014 г. у Варшаве. “Досвед вайны, тэрора і насілля ў Іраку, Сірыі і ва Украіне абавязвае нас, як хрысціян, несці сведчанне міру і бараніць годнасць усіх людзей”, падкрэсліў іерарх. Паводле кардынала Маркса, прапаведванне Евангелля павінна рэалізоўвацца “праз намаганні на карысць супакою і справядлівасці”, і “дзякуючы малітве і ўдзелу ў літургіі, супрацьстаяць ізаляцыянізму і нацыяналізму”.

Высокі нямецкі іерарх назваў абранне прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска старшынёй Еўрапейскага Савета “сімвалам пазітыўнай інтэграцыі і будучага развіцця кантынента”. “Я думаю, што гэты выбар будзе ў інтарэсах усёй Еўропы, якая прагне адзінства заснаванага на каштоўнасцях і народжанага на хрысціянскіх каранях”, падкрэсліў іерарх. Досвед усходне-еўрапейскіх краін, на яго думку, з’яўляецца “асабліва важным” для ўсяго кантынента.








All the contents on this site are copyrighted ©.