2014-09-02 12:15:38

Ліванскі іерарх: дзеянні ісламістаў вяртаюць чалавецтва ў дагістарычныя часы


RealAudioMP3 Дзеянні ісламістаў у Іраку вяртаюць чалавецтва ў дагістарычныя часы – у тую эпоху калі не існавала ніякіх законаў, лічыць ліванскі кардынал Бутрас Раі, мараніцкі Патрыярх Антыёхіі. Іерарх выказаў абурэнне маўчаннем свету, перад абліччам жудасных злачынстваў, якія дзейсняюцца ў Іраку супраць хрысціян. Ён нагадаў, што праваслаўныя і каталіцкія Патрыярхі і епіскапы Блізкага Усходу, скіравалі пасланне да міжнароднай супольнасці, арабскага свету і Еўрапейскага Саюза з заклікам усвядоміць адказнасць і пакласці канец фундаменталісцкім групоўкам ў рэгіёне дзеля збаўлення годнасці чалавецтва і захавання міру на планеце. “Гэтыя групы пагражаюць усяму свету, таму што багатыя, атрымліваюць фінансавую і вайсковую падтрымку ад розных краін. Яны ўяўляюць вялізарную пагрозу!”, - сказаў пурпурат.

Кардынал Раі нагадаў, што хрысціяне з’явіліся на Блізкім Усходзе яшчэ за 600 гадоў, да з’яўлення ісламу, а на працягу амаль 1400 гадоў адбываўся абмен каштоўнасцямі паміж вызнаўцамі гэтых двух рэлігій. “Мы разам пабудавалі культуру і цывілізацыю”, адзначыў іерарх гаворачы пра гісторыю Сірыі, Егіпта, Іарданіі, Палестыны, Іраку і іншых блізкаўсходніх краін.








All the contents on this site are copyrighted ©.