2014-08-29 15:28:46

Іарданія будзе працягваць бараніць арабскіх хрысціян


RealAudioMP3 Кароль Абдала ІІ пацвердзіў, што Іарданія будзе працягваць выконваць сваю гістарычную ролю абаронцы арабскіх хрысціян. Манарх адзначыў, што вызнаўцы Хрыста заўсёды былі і застаюцца важнай часткай гісторыі і цывілізацыі Блізкага Усходу. Падчас сустрэчы з іарданскімі палітыкамі 27 жніўня 2014 г. ён нагадаў, пра ўнікальную мадэль суіснавання мусульман і хрысціян, якая існуе ў Іарданіі. Абдала ІІ падкрэсліў важнасць намаганняў на карысць міжрэлігійнага дыялогу і талерантнасці перад абліччам насілля і тэрарызму, якія пашыраюцца ў блізкаўсходнім рэгіёне.

52-гадовы іарданскі манарх узышоў на трон у 1999 г. За гэты час, яго краіну наведалі тры Пантыфікі: у 2000 г. – Ян Павел ІІ, у 2009 – Бэнэдыкт XVI, а ў 2014 – Францішак. Кароль Абдала ІІ з’яўляецца прыхільнікам міжрэлігійнага дыялогу і супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі розных рэлігій.








All the contents on this site are copyrighted ©.