2014-08-29 17:42:44

Святы Пасад салідарны з мексіканскім біскупам – абаронцам мігрантаў


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца выказала падтрымку мексіканскаму біскупу Табаска Херарда Хесусу Рыверы, якому памежнікі і супрацоўнікі Інстытута міграцыі Мексікі забаранілі цэлебраваць св. Імшу на мяжы з Гватэмалай, у месцы, якое называюць “Лампедузай” амерыканскага кантынента. Інцыдэнт здарыўся некалькі дзён таму, калі іерарх з групай святароў, законнікаў і законніц вырашыў правесці Эўхарыстыю ў памяць аб 72 мігрантах з Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, якіх у жніўні 2010 г. забілі члены наркамафіі, пасля таго, як тыя адмовіліся на іх працаваць. “У вас ёсць пяць хвілін, каб сыйсці”, - пачулі святары ад памежнікаў. У выніку св. Імша прайшла на іншым баку мяжы – на тэрыторыі Гватэмалы.

Пасланне са словамі падтрымкі біскупу Рыверы накіраваў кардынал Антоніа Марыя Вэльё, старшыня Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў. Іерарх адзначыў важнасць прыцягнення ўвагі да праблем мігрантаў і патрэбы ў барацьбе з крымінальнымі групоўкамі, якія выкарыстоўваюць мігрантаў у сваіх мэтах.








All the contents on this site are copyrighted ©.