2014-08-29 12:24:48

Праграма малітвы Пантыфіка за ахвяраў войнаў


RealAudioMP3 Зала Друку Апостальскай Сталіцы прадставіла афіцыйную праграму малітоўнага набажэнства, якое папа Францішак узначаліць у мемарыяле Фальяна-Рэдзіпулья з нагоды 100-годдзя з пачатку І Сусветнай вайны. Яно адбудзецца 13 верасня 2014 г. Раніцай Святы Айцец прыбудзе на самалёце ў аэрапорт Ронкі-дэі-Леджанары, на поўначы Італіі, недалёка ад мяжы з Аўстрыяй і Славеніяй. Адтуль ён скіруецца ў Рэдзіпулью, дзе наведае аўстра-венгерскія вайсковыя могілкі. Папа ў цішыні памоліцца перад помнікам загінуўшым у вайне і ўскладзе да яго квяточны вянок. Каля 10.00 Пантыфік узначаліць Эўхарыстыю, на заканчэнне якой запланавана малітва за ахвяраў усіх войнаў. Папа Францішак уручыць каталіцкім вайсковым ардынарыям і прысутным біскупам лампады, якія будуць запалены ў розных дыяцэзіях Італіі падчас набажэнстваў да 100-годдзя пачатку І Сусветнай вайны. Каля 13.00 Святы Айцец ужо вернецца ў Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.