Ватыкан: навуковая канферэнцыя аб католіках падчас І Сусветнай вайны
“Бессэнсоўная бойня.
Католікі і Апостальская Сталіца падчас І Сусветнай вайны” – міжнародная канферэнцыя
пад такой назвай пройдзе ў Рыме 15-17 кастрычніка 2014 г. Навуковы форум прымеркаваны
да 100-годдзя пачатку І Сусветнай вайны, а яго арганізатарам з’яўляецца Папскі камітэт
гістарычных навук. У рамках трохдзённага мерапрыемства даследчыкі з розных краін Еўропы
паразмаўляюць пра пазіцыю Касцёла падчас сусветнага канфлікту, пра дзейнасць Папы
і касцёльнай іерархіі, пра непасрэдны удзел хрысціян у вайне, а таксама яе значэнне
і спадчыну для рэлігійнай супольнасці Старога Кантынетна.
Адкрые працу форума
а. Бернар Ардура, старшыня Папскага камітэта гістарычных навук, а з інаўгурацыйным
дакладам выступіць кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Улічваючы шырокую геаграфію
прадстаўленую ўдзельнікамі канферэнцыі, на ёй будзе абмяркоўвацца дзейнасць католікаў
падчас І Сусветнай вайны ў Германіі, Ірландыі, Бельгіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі,
Венгрыі, Сербіі, Харватыі, Славакіі, Польшчы, Іспаніі, Румыніі, Расіі.
Даследчыкі
паразмаўляюць таксама пра ролю каталіцкіх жанчын падчас вайны, наступствы канфлікта
для місій, дзейнасць законнікаў і законніц, інструменталізацыю рэлігіі і сакралізацыю
вайны.