2014-08-25 14:49:02

Індыя ўспамінае ахвяр антыхрысціянскіх гвалтоўных выступленняў


RealAudioMP3 25 жніўня ў індыйскім штаце Арыса адзначаецца Дзень памяць ахвяр антыхрысціянскага пераследу 2008 гг. У праграме мерапрыемстваў – малітоўнае чуванне і вулічныя шэсці. Памяць пра гэтую трагедыю азначае таксама патрабаванне справядлівасці, адзначыў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё а. Бернарда Чэрвелера, дырэктар інфармацыйнага агенцтва “AsiaNews”.“Вельмі важна нагадваць пра гэту падзею, таму што многія ахвяры яшчэ не сустрэлі справядлівасці, а многія з вінаватых у злачынствах не панеслі належнага пакарання”, - сказаў святар. Ён нагадаў, што ў выніку антыхрысціянскага пераследу былі забіты сотні людзей, разбураны шматлікія касцёлы і вёскі, шпіталі, сацыяльныя цэнтры, а дзесяткі тысяч людзей – як католікаў так і пратэстантаў – былі вымушаны стаць бежанцамі.

Занепакоенасць святара выклікае рост папулярнасці нацыяналістычных партый у Індыі, якія могуць “пакрываць” злачынствы радыкалаў, здейсняючых акты насілля ў адносінах да прадстаўнікоў хрысціянства і нападаючых на хрысціянскія ўстановы, школы, касцёлы.

Антыхрысціянскія гвалтоўныя выступленні ў паўночна-усходнім індыйскім штаце Арыса у 2008 г. пачаліся пасля забойства лідэра індуісцкіх нацыяналістаў Свамі Лакшмананды Сарасваці, 24 жніўня 2008 г. Віна за злачынства была ўскладзена на хрысціян, што і паслужыла штуршком для насілля. Паводле а. Чэрвелеры, пазней датычнасць хрысціян да забойства індуісцкага актывіста, была абвергнута.








All the contents on this site are copyrighted ©.