2014-08-23 13:48:50

Новая марыйная статуэтка з’явіцца ў Ватыканскіх садах


RealAudioMP3 28 жніўня 2014 г. у Ватыканскіх садах будзе ўстаноўлена статуэтка Маці Божай Міласэрнасці з Эль Кобрэ – апякункі Кубы і ўсіх кубінцаў. Гаворка ідзе пра маленькую стылізаваную копію фігуркі, арыгінал якой захоўваецца ў марыйным санктуарыі ў Сант’яга-дэ-Куба. Яна карыстаецца вялікая пашанай у кубінскіх католікаў, а таксама ўяўляе вялікую каштоўнасць для нацыянальнай гісторыі вострава. На цырымоніі ўстанаўлення фігуркі будзе прысутнасць арцыбіскуп Сант’яга-дэ-Куба Дыянісій Гарсія Ібанэс, іншыя кубінскія іерархі, а таксама кіраўніцтва Дзяржавы Ватыкан і дыпламаты.

Перад статуэткай Маці Божай Міласэрнасці з Эль Кобрэ ў Сант’яга-дэ-Куба маліліся два Пантыфікі: св. Ян Павел ІІ у 1998 г. і Бэнэдыкт XVI, у 2012 г. Апякункай Кубы яе абвясціў Бэнэдыкт XV у 1916 г., а каранавана папскім каронамі яна была ў 1998 г.

Традыцыя апавядае, што статуэтка Маці Божай была знойдзена трыма падлеткамі ў водах Нэйпскай бухты каля 1612 г. Маладыя здабытчыкі солі апынуліся ў моры падчас буры і моцна прасілі Панну Марыю аб ратаванні. Калі бура закончылася, яны ўбачылі на хвалях сухую фігурку Маці Божай прывязаную да дошкі, на якой было напісана: “Я Маці Міласэрнасці”.

У Ватыканскіх садах знаходзіцца некалькі скульптур, санктуарыяў і гротаў прысвечаных Панне Марыі. Сярод іх бронзавая копія абраза Маці Божай Чэнстахоўскай, якая з’яўляецца апякункай ватыканскага геліапорта і абраза Маці Божай Добрай Рады з Джэнаццана, грота Маці Божай Лурдскай і Маці Божай Апекі, якая была пабудавана ў 1917 г. па ініцыятыве Бэнэдыкта XV. У 2013 г. тут была ўстаноўлена копія скульптуры Маці Божай з Суяпы, апякункі Гандураса.








All the contents on this site are copyrighted ©.