2014-08-22 12:41:19

Францішак спачувае з прычыны смерці кардынала Эдмунда Шокі


RealAudioMP3 Папа Францішак выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю амерыканскага кардынала Эдмунда Казіміра Шокі. 86-гадовы пурпурат быў арцыбіскупам Дэтройта, старшынёй Прэфектуры па эканамічных справах Апостальскай Сталіцы, кіраваў Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан і Папскай камісіяй па справах Дзяржавы Ватыкан. Ён закончыў свой зямны шлях вечарам 21 жніўня 2014 г. у адным са шпіталёў Мічыгана. У спачувальнай тэлеграме, скіраванай на імя апостальскага нунцыя ў ЗША арцыбіскупа Карла Марыі Вігано, Францішак з удзячнасцю ўспамінае пра “нястомнае біскупскае служэнне” пурпурата ў Гейлордзе і Дэтройце, пра “гады яго службы Апостальскай Сталіцыі і Дзяржаве Ватыкан” і давярае “душу гэтага шчодрага слугі Хрыста і Касцёла міласэрнай любові Бога”.

Кардынал Шока, паходзіў з сям’і польскіх мігрантаў. Вывучаў кананічнае права ў Папскім Урбаніянскім і Папскім Латэранскім універсітэтах. Пасля гадоў біскупскага служэння ў Злучаных Штатах быў пакліканы на службу ў Ватыкан. Пурпурны берэт атрымаў з рук св. Яна Паўла II у 1988 г. Пасля яго смерці, Калегія кардыналаў складаецца з 211 пурпуратаў, з якіх 118 выбаршчыкаў і 93 – без права голасу на канклаве .








All the contents on this site are copyrighted ©.