2014-08-22 10:08:12

Францішак патэлефанаваў бацькам амерыканскага журналіста, забітага ў Іраку


RealAudioMP3 21 жніўня 2014 г. папа Францішак патэлефанаваў бацькам амерыканскага рэпарцёра Джэймса Фоулі, варварскі забітага ісламскімі тэрарыстамі ў Іраку, каб выказаць ім сваю блізкасць і раздзяліць іх боль. Бацькі забітага журналіста былі вельмі ўзрушаны і ўдзячны Святому Айцу за падтрымку, распавёў амерыканскі езуіт кс. Джэймс Марцін. 40-гадовы Джэймс Фоулі быў католікам. Ён закончыў езуіцкі універсітэт ў Маркецце, у штаце Вісконсін. Са сваімі выкладчыкамі журналіст заўсёды знаходзіўся ў кантакце: апавядаў пра свае перамяшчэнні па тэрыторыям ахопленым вайной, пра гуманітарныя ініцыятывы, у якіх прымаў удзел, але, перад усім, прасіў падтрымліваць яго малітвай. Менавіта малітва на ружанцы – як ён сам расказаў у адным з лістоў – давала яму сілу і ўнутраную свабоду, падчас зняволення ў Лівіі ў 2011 г., а затым і ў Сірыі ў 2012 г.

Маці Джэймса Фоулі адзначыла, што ганарыцца адвагай, якую яе сын прадэманстраваў ахвяруючы сваім жыццём, каб паказаць свету пакуты народаў, а таксама звярнуўшыся да тэрырыстаў з просьбай аб вызваленні іншых закладнікаў. 26 жніўня, у езуцкім універсітэце Вісконсіна адбудзецца малітоўнае чуванне ў памяць аб загінуўшым журналісце.








All the contents on this site are copyrighted ©.