2014-08-21 13:35:52

Ватыканскі дыпламат: Еўропа мае патрэбу ў мігрантах для сваёй будучыні


RealAudioMP3 Чырвоным сігналам трывогі ў нефункцыянаванні адносінаў паміж еўрапейскімі краінамі ў сферы міграцыйнай палітыкі, з’яўляецца колькасць ахвяраў – мігрантаў, пахаваных на маўклівых могілках, якімі стала Міжземнае мора. Такога меркавання прытрымліваецца арцыбіскуп Сільвана Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. Ватыканскаму радыё іерарх расказаў, што за перыяд паміж 2000-2013 гг., спрабуючы дасягнуць берагоў Еўропы, загінулі каля 23 тыс. мігрантаў. І гэта толькі афіцыйныя дадзеныя, заснаваныя на аналізе зафіксаваных памежнымі службамі здарэннях. “Глабалізацыя абыякавасці павінна быць пераможана перад абліччам гэтай еўрапейскай трагедыі”, перакананы ватыканскі дыпламат.

Арцыбіскуп Тамазі лічыць, што большасць мігрантаў павінна называцца па імені, якое ім на самой справе належыць – бежанцамі, бо яны ўцякаюць ад насілля, прыгнёту, небяспекаў для ўласнага жыцця. “Большасць з іх з’яўляюцца бежанцамі, якія маюць права на прытулак, на прыняцце, якое павінна каардынавацца з Еўрапейскім Саюзам. Салідарнасць не можа быць толькі тэарытычнай”, - сказаў ён.

Дыпламат заўважыў, што сёння Еўропа мае аб’ектыўную патрэбу ў працоўных руках, для развіцця сваёй эканомікі і палітычнага ўплыву. Дэмаграфічныя даследванні паказваюць, што да 2060 г., колькасць працаздольнага еўрапейскага насельніцтва скароціцца да 10%, гэта значыць прыкладна да 50 млн. чалавек. Колькасць пенсіянераў павялічыцца з 84,6 млн. да 151, 5 млн. чалавек. Нягледзячы на гэта з мігрантаў працягваюць рабіць “казлоў адпушчэння” і інструменталізаваць у прадвыбарных абяцаннях, што з’яўляецца несумленным і спрыяе з’яўленню забабонаў. У выніку мігранты пераўтавараюцца ў людзей другога гатунку.

На думку арцыбіскупа Тамазі вырашэнне праблем міграцыі павінна пачацца з прыняцця багатымі краінамі міжнародных канвенцый у сферы абароны працаўнікоў мігрантаў і іх сем’яў. Іншая магчымасць: гэта стварэнне легальных і небяспечных каналаў для перамяшчэння мігрантаў, незаменных для эканомік развітых краіны. Немалаважным, на думку ватыканскага дыпламата, з’яўляецца выхаванне кваліфікаваных і адкрытых супрацоўнікаў міграцыйных службаў, якія будуць разумець чаму людзі просяць прытулку, а таксама ўвядзенне цяжкіх пакаранняў для тых, хто зарабляе на нелегальнай міграцыі.

Канешне, адзначыў іерарх, Еўропа не зможа прыняць усіх жадаючых. Таму неабходна сягаць да вытокаў праблемы: дапамагаць бедным краінам у будаванні прававых дзяржаваў, дэмакратыі, рэлігійнай свабоды, стабільных эканомік.








All the contents on this site are copyrighted ©.