2014-08-20 14:26:07

Кардынал Філоні закончыў місію ў Іраку


RealAudioMP3 Падчас падарожжа ў Паўднёвую Карэю, тэма пакут іракскага народа не адышла на другі план для Святога Айца. На яго акаўнце ў “Твітэры” штодзённа з’яўляліся заклікі да міру ў гэтай краіне і просьбы аб малітве за мясцовае насельніцтва. Францішак штодзённа атрымліваў інфармацыю аб дзейнасці кардынала Фернанда Філоні, яго спецыяльны пасланніка ў Іраку, а таксама маліўся за яго падчас Эўхарыстыі ў сеўльскай катэдры. 20 жніўня 2014 г. пурпурат закончыў сваю місію і вярнуўся ў Рым. Напярэдадні вяртання, ён сустрэўся ў Багдадзе з іракскім Прэзідэнтам Фуадам Масумам і ўручыў яму пасланне папы Францішка. “Сустрэча была вельмі сардэчнай”, - распавёў іерарх. Ён пазнаёміў кіраўніка дзяржавы са зместам сваёй місіі, і падкрэсліў, што яго візіт быў не палітычным, а гуманітарным.

Ліст Святога Айца да Прэзідэнта Ірака з’яўляецца лагічным і натуральным працягам намаганняў Папы ў барацьбе за мір. “Дасягненне міру праходзіць чырвонай ніццю праз сэрца, розум і ўсю душпастырскую дзейнасць папы Францішка, – падкрэсліў пурпурат у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. – Таму ў такіх цяжкіх выпадках Папа без ваганняў карыстаецца любой магчымасцю для ўмяшальніцтва, каб змяніць сітуацыю на карысць бедных. Вайна ў Іраку – гэта не толькі трагедыя іракскага народа, нашых хрысціян ці эзідаў, – яна тычыцца ўсіх, каму неабыякавыя лёсы чалавецтва. Малаколькасныя або шматлікія меншынства, розныя веравызнанні і рэлігіі: усіх нас аб’ядноўвае адна і тая ж чалавечая годнасць, якую неабходна захоўваць і бараніць”, - сказаў спецыяльны пасланнік Папы ў Іраку.

Пурпурат лічыць, што калі не ўмяшацца ў сітуацыю, то ў далейшым можна сутыкнуцца з генацыдам і згрызотамі сумлення, як нажаль, здаралася ў мінулым з некаторымі драматычнымі сітуацыямі ў Афрыцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.