2014-08-19 13:52:53

Францішак павіншаваў венграў з нацыянальным святам


RealAudioMP3 Папа Францішак павіншаваў венгерскі народ з галоўным нацыянальным святам – Днём св. Іштвана, які адзначаецца 20 жніўня. У тэлеграме на імя Прэзідэнта Венгерскай Рэспублікі Янаша Адара ён скіраваў свае найлепшыя пажаданні і запэўніў у малітве за ўсіх жыхароў краіны. “Давяраючы ваш народ любячаму Провіду Усемагутнага Бога, я малюся, каб усе венгры працягвалі будаваць грамадства заснаванае на праўдзе, справядлівасці і высокіх маральных цнотах”, напісаў Пантыфік. Галоўнае нацыянальнае свята ў Венгрыі адзначаецца ў дзень каранацыі першага венгерскага караля св. Іштвана (лацінізаваная форма імя якога Стэфан). Ён, акрамя таго, што паспрыяў фарміраванню ранневенгерскай дзяржавы, таксама прычыніўся да распаўсюджвання хрысціянства на яе тэрыторыі. Св. Іштван быў кананізаваны папам Грыгорыем VII у 1083 г., а яго рэліквіі захоўваюцца ў катэдральным касцёле Будапешта.








All the contents on this site are copyrighted ©.