2014-08-19 16:15:24

Папа просіць аб малітве за яго загінуўшых сваякоў


RealAudioMP3 Папа Францішак глыбока засмучаны смерцю жонкі і двух дзяцей свайго пляменніка Эмануэля Гарасія Берголіа – 37-гадовай Валерыі Кармоны, 2-гадовага Хасэ і 8-месячнага Антоніа, якія загінулі ў выніку дарожнага здарэння ноччу 19 жніўня 2014 г. Святы Айцец просіць усіх, хто раздзяляе яго боль далучыцца да яго ў малітве, адзначыў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Паводле аргентынскай паліцыі трагедыя адбылася на дарозе ў правінцыі Кардоба, у 550 км на поўнач ад Буэнас-Айрэса, калі сям’я вярталася дамоў пасля адпачынку. Пляменнік папы Францішка, які з’яўляецца сынам яго брата, знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане.








All the contents on this site are copyrighted ©.