2014-08-18 13:18:06

Францішак зноў праляціць над Беларуссю


RealAudioMP3 18 жніўня 2014 г. папа Францішак, вяртаючыся з апостальскага падарожжа ў Паўднёвую Карэю, у другі раз праляціць над тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь. Самалёт з Пантыфікам на борце ўвойдзе у паветраную прастору Беларусі каля 15.00 па мясцовым часе. Па традыцыі, уласцівай міжнародным пералётам, Святы Айцец скіраваў прывітальную тэлеграму на імя кіраўніка дзяржавы. “З нагоды пералёту над вашай нацыянальнай тэрыторыяй, падчас майго вяртання з Карэі, я абнаўляю мае найлепшыя пажаданні Вашай Эксцэленцыі і вашым суграмадзянам, а таксама запэўніваю у маіх малітвах за народ”, - гаворыцца ў пасланні папы Францішка Аляксандру Лукашэнку.

Падобную прывітальную тэлеграму Пантыфік скіроўваў пралятаючы над тэрыторыяй Беларусі 13 жніўня 2014 г., па дарозе ў Паўдёнвую Карэю.

Папа таксама прывітаў лідэраў іншых 10 краін, праз паветраную прастору якіх пралягае яго маршрут: Карэі, Кітая, Манголіі, Расіі, Польшчы, Славакіі, Аўстрыі, Славеніі, Харватыі і Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.