2014-08-18 12:17:20

Пантыфік сустрэўся з рэлігійнымі лідэрамі Сеула


RealAudioMP3 Апошні дзень свайго апостальскага падарожжа ў Паўднёвую Карэю папа Францішак пачаў з сустрэчы з рэлігійнымі лідэрамі Сеула. Спатканне прайшло ў старой архідэяцэзіяльнай курыі. Прывітаць Пантыфіка прыйшлі прадстаўнікі чатырнаццаці рэлігійных супольнасцяў, прысутных у сталіцы Паўднёвай Карэі, апранутыя ў традыцыйныя строі. У праграме сустрэчы не было прадугледжана афіцыйных прамоў, але папа Францішак звярнуўся да прысутных з некалькімі словам. “Жыццё – гэта шлях, у якім нельга крочыць у самоце. Неабходна ісці ў прысутнасці Бога і разам з братамі. Аб гэтым Бог прасіў Абрагама. Мы з’яўляемся братамі, прызнаем братоў адно ў адным. Няхай Бог вас благаславіць і, калі ласка, прашу вас маліцца за мяне”, сказаў папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.