Папа: мучанікі паказваюць, што не бывае кампрамісаў у пытаннях веры
Мучанікі нагадваюць
нам, што неабходна ставіць Хрыста на першае месца і не ісці на кампрамісы ў пытаннях
веры, адзначыў папа Францішак 16 жніўня 2014 г. падчас беатыфікацыі Пола Юн Джы-чжуна
і 123 іншых карэйскіх хрысціян, загінуўшых за веру ў ХІХ ст. Урачыстая літургія прайшла
ў Сеуле, на цэнтральнай плошчы Кванхвамун. У ёй прынялі ўдзел каля 800 тыс. чалавек.
У сваёй гаміліі папа Францішак звярнуўся да першых гадоў існавання Касцёла ў Карэі.
Гераічная ахвяра шматлікіх мучанікаў зрабіла плённымі і багатымі яго перспектывы.
Дзякуючы ім, Евангелле Хрыста вырасла, як вялікае дрэва, а яго плёны распаўсюдзіліся
таксама за межамі краіны і ўсяго азіяцкага кантынента, падкрэсліў Пантыфік. Ён нагадаў
пра перамогу і сведчанне тых, хто заплаціў за сваю веру ў Бога самы вялікі кошт. Пол
Юн Джы-чжун і яго паплечнікі пазначылі сваю прадвесніцкую місію мучаніцтвам і сталі
зернем новых хрысціян.
“Іх прыклад можа шмат сказаць нам, якія жывем у грамадстве,
дзе побач з незлічонымі багаццямі, маўкліва расце самая крайняя беднасць; дзе рэдка
слухаецца вокліч убогіх; і дзе Хрыстус працягвае клікаць. Ён кліча нас любіць Яго
і служыць Яму працягваючы рукі нашым братам і сёстрам, якія знаходзяцца ў патрэбе”,
- сказаў Папа.
Прыклад мучанікаў вучыць нас важнасці любові ў жыцці верай,
а іх спадчына можа натхняць іншых людзей добрай волі гарманічна працаваць на карысць
грамадства больш справядлівага, свабоднага і трываючага ў згодзе. Але быць мучанікам
азначае, перад усім, быць сведкам Езуса, сказаў Папа
Перад Эўхарыстыя, Францішак
чарговы раз спыніўся, каб прывітаць сваякоў ахвяраў затануўшага вясной 2014 г. парома
“Севол”. Кожнаму жэсту салідарнасці і спачування да гэтых людзей з боку Пантыфіка
надаюць вялікую ўвагу мясцовыя СМІ. Гэта сведчанне, паводле карэйскіх газет, дапамагае
“высушыць слёзы Севола”.
Пасля беатыфікацыйнай літургіі ў Сеуле, Святы Айцец
на верталёце накіраваўся ў мястэчка Ккаттаннэ, створанае для сацыяльнай абароны бедных
і патрабуючых падтрымкі.