2014-08-15 13:41:06

Папа памаліўся каля дому першага карэйскага святара


RealAudioMP3 Папа Францішак наведаў санктуарый Сальмоэ ў Тэджоне – месца нараджэння першага карэйскага каталіцкага святара і мучаніка св. Эндрю Кім Дэ Гона. Санктуарый знаходзіцца ў бацькоўскім доме святога. Будынак быў адрэстаўраваны мясцовай каталіцкай супольнасцю. Штогадова сюды прыходзяць тысячы карэйцаў, каб успомніць тых, дзякуючы каму атрымалі веру. Святы Айцец усклаў кветкі на парог дома і ў цішыні памаліўся тут. Св. Эндрю Кім Дэ Гон жыў у ХІХ ст. Ён паходзіў з заможнай сям’і, усе члены якой былі католікамі. Яго бацька быў забіты за веру і таксама з’яўляецца святым. Эндрю Кім Дэ Гон атрымаў хрост у 15-гадовым узросце. Прыняў святарскае пасвячэнне праз 9 гадоў, пасля вучобы ў семінарыі ў Макаа. Займаўся прапаведваннем хрысціянства ў Карэі, за што быў арыштаваны і прыгаворны да смяротнага пакарання.

Кананізаваны Эндрю Кім Дэ Гон быў св. Янам Паўлам ІІ у 1984 г. разам з іншымі 103 карэйскімі мучанікамі за веру.








All the contents on this site are copyrighted ©.