2014-08-14 10:11:25

Святы Айцец прыбыў у Паўднёвую Карэю


RealAudioMP3 Папа Францішак прыбыў у Паўднёвую Карэю. 14 жніўня 2014 г., каля 10.15 па мясцовым часе самалёт з Пантыфікам на борце прызямліўся на тэрыторыі вайсковага аэрапорта Сеўла. “Няхай Бог благаславіць Карэю і асаблівым чынам яе пажылых людзей і моладзь”, - напісаў Папа ў “Твітэры”, адразу пасля прызямлення. Сустракала высокага госця кіраўнік дзяржавы Пак Кын Хе. Цёплае прывітанне і салют, арганізаваны вайскоўцамі, умацавалі атмасферу вялікай радасці, якая ахапіла Паўднёвую Карэю з нагоды візіту Пантыфіка. Усе галоўныя мясцовыя газеты прысвяцілі першыя палосы менавіта гэтай падзеі, чаканай на працягу апошніх 25-ці гадоў. З аэрапорта Святы Айцец накіраваўся ў Апостальскую нунцыятуру ў Сеуле, вітаючы па дарозе тысячы карэйцаў. Менавіта тут ён будзе адпачываць паміж сустрэчамі і мерапрыемствамі ў рамках свайго трэцяга міжнароднага падарожжа. У капліцы нунцыятуры Папа цэлебраваў Эўхарыстыю ў прысутнасці сваіх самых блізкіх супрацоўнікаў.









All the contents on this site are copyrighted ©.