2014-08-14 14:34:38

Кс. Ламбардзі падвёў вынікі першага дня падарожжа Папы


RealAudioMP3 Папа задаволены ходам візіту і не адчувае сябе стомленым, расказаў кс. Фэдэдыка Ламбардзі журналістам, падводзячы вынікі першага дня апостальскага падарожжа Святога Айца ў Паўднёвую Карэю. Кіраўнік Залы Друку падкрэсліў, што прывітанне Францішка ў аэрапарту Сеўла Прэзідэнтам краіны Пак Кын Хе, не было звычайным фактам, але сведчаннем любові і ўдзячнасці карэйскага народа і яго самых высокіх прадстаўнікоў. Афіцыйная цырымонія прывітання Пантыфіка праходзіла ў Прэзідэнцкім палацы. Кс. Ламбардзі распавёў, што Папу віталі шматлікія прадстаўнікі асацыяцый і мясцовых касцёльных рухаў, што кажа аб адзінстве Касцёла ў Карэі.

У Эўхарыстыі, якую папа Францішак цэлебраваў у капліцы Апостальскай нунцыятуры, прынялі ўдзел таксама некаторыя законнікі і законнікі, расказаў прадстаўнік Святога Пасаду.

Кс. Ламбардзі адзначыў, што Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе падаравала папе Францішку палатно ўпрыгожанае традыцыйным элементамі і арнаментамі. Падчас прыватнай размовы, яны абмяркоўвалі, між іншым сітуацыю звязаную з Паўночнай Карэяй, праблемы міра і згоды.

Паводле кс. Ламбардзі, яшчэ ў аэрапорце, папа Францішак сустрэўся са сваякамі пасажыраў затануўшага ў красавіку 2014 г. парома “Севол”. “Гэта сустрэча – нагода для надзеі, таксама і таму што дапамагае грамадскай думцы не забыць, пра тое, што здарылася”, - сказаў ён.

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы таксама расказаў, што атрымаў смс-паведамленне ад кардынала Фернанда Філоні, які па даручэнні Святога Айца адправіўся на поўнач Іраку, каб выказаць падтрымку Папы і аказаць дапамогу бежанцам, галоўным чынам хрысціянскай супольнасці. Кардынал ўжо сустрэўся з мясцовымі іерархамі і ўладамі, распавёў езуіт.








All the contents on this site are copyrighted ©.