2014-08-13 14:11:44

Пантыфік памаліўся ў Санта Марыя Маджорэ


RealAudioMP3 Раніцай 13 жніўня 2014 г., незадоўга да пачатку апостальскага падарожжа ў Паўднёвую Карэю, папа Францішак наведаў рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ, каб даверыць апецы Маці Божай сваю пілігрымку на азіяцкі кантынент. Візіт Святога Айца праходзіў у прыватнай форме. Пантыфік праехаў па Рыму на аўтамабіле без картэжа. Па прыбыцці ў базыліку ён скіраваўся ў капліцу, у якой захоўваецца абраз Маці Божай Снежнай – “Апякункі рымскага народа”. Папа ўсклаў да яго квяточны вянок і ў цішыні памаліўся стоячы на каленях. За час свайго пантыфікату Францішак маліўся ў Санта Марыя Маджорэ ўжо ў дзесяты раз.








All the contents on this site are copyrighted ©.