2014-08-11 14:54:59

Францішак памоліцца за дзяцей – ахвяраў абортаў


RealAudioMP3 Падчас візіту у Паўднёвую Карэю папа Францішак памоліцца за ненароджаных дзяцей і сустрэнецца з актывістамі руху “Pro-life”. 16 жніўня 2014 г., пасля наведвання цэнтра рэабілітацыі для інвалідаў, “Дома надзеі” у дыяцэзіі Чхонджу, Святы Айцец здзейсніць кароткую малітву у “Садзе дзяцей – ахвяраў абортаў”, што знаходзіцца на яго тэрыторыі. “Сад” уяўляе сабой невялікі мемарыяльны комплекс, дзе ўстаноўлены шмат маленькіх белых крыжоў. На малітве з Папам будуць прысутнічаць актывісты руху “Pro-life”, а таксама адзін вядомы карэйскі місіянер, які не мае рук і ног. Адна з мэтаў сустрэчы заключаецца ў тым, каб паказаць, што жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі годнае таго, каб быць пражытым і можа стаць крыніцай пазітыўнай дзейнасці і любові. Візіт у “Сад дзяцей – ахвяраў абортаў” будзе вельмі кароткім, але значным.








All the contents on this site are copyrighted ©.