2014-08-09 11:57:37

Пантыфік просіць аб малітве за іракскіх хрысціян


RealAudioMP3 Папа Францішак звярнуўся з заклікам аб малітве за іракскіх хрысціян. “Прашу ўсе парафіі і каталіцкія супольнасці прысвяціць малітву, асабліва напрыканцы гэтага тыдня, у інтэнцыі іракскіх хрысціян”, - напісаў Святы Айцец праз свой акаўнт у “Твітэры” 9 жніўня 2014 г. У іншым твіт-паведамленні, скіраваным вечарам 8 жніўня Папа напісаў словы малітоўнага ўсклікання: “Пане, просім цябе за тых, хто ў Іраку пазбаўлены ўсяго”. Таксама Пантыфік заклікаў маліцца за іракскіх вернікаў, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы ратуючыся ад ісламскіх тэрарыстаў і за ўсе іншыя супольнасці, якія падвяргаюцца пераследу ў гэтай краіне.

У бліжэйшы час ў Ірак, для аказання дапамогі мясцовым хрысціянам, адправіцца кардынал Фернанда Філоні, прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў і былы Апостальскі нунцый у Іраку і Іарданіі. Ён быў прызначаны спецыяльным пасланнікам Папы 8 жніўня.








All the contents on this site are copyrighted ©.