2014-08-07 16:24:25

Ірак: Касцёл кажа пра гуманітарную катастрофу


RealAudioMP3 Касцёл у Іраку кажа пра “гуманітарную катастрофу” і “рэальную рызыку генацыда” на поўначы краіны, дзе ісламскія баевікі пачалі пераслед хрысціян і прадстаўнікоў іншых меншасцяў. Пасля Масула і Сінджара, экстрэмісты захапілі і іншыя галоўныя хрысціянскія цэнтры. Баевікі знішчаюць крыжы, захопліваюць касцёлы і цэрквы, забіваюць ці абкладаюць данінай хрысціян і прадстаўнікоў іншых рэлігійных меншасцяў. Паводле Патрыярха Вавілоніі Луіса І Сако, многія хрысціянскія вёскі засталіся зусім пустымі – людзі, не збіраючы рэчаў адпраўляюцца на поўнач краіны, шукаючы ратавання ў Курдыстане. На дарогах шмат бежанцаў, сярод якіх жанчыны, старыя і дзеці. Іерарх адзначыў, што ўлады не маюць сіл і арміі, для таго, каб абараніць насельніцтва ад тэрарыстаў. На яго думку, неабходна тэрміновая мабілізацыя грамадстваў іншых краін, каб спыніць гуманітарную катастрофу ў Іраку.








All the contents on this site are copyrighted ©.